Пры аварыі з рэйсавым аўтобусам у Мінску шпіталізаваныя шэсць чалавек (фота)

Каля 8-й гадзіны раніцы 7 сакавіка ў Мінску рэйсавы аўтобус МАЗ трапіў у аварыю. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на старшага інспектара ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.
ДТЗ адбылося на вуліцы Чыгуначнай. Аўтобус, якім кіраваў 28-гадовы мужчына, урэзаўся ў слуп. Ад удару пашкоджаная пярэдняя частка аўтобуса, выбітыя шыбы ў салоне. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.
Шэсць чалавек давялося шпіталізаваць: пяць жанчын і адзін мужчына атрымалі драпіны і сінякі. Сам кіроўца, дарэчы, не пацярпеў.
Па факце здарэння вядзецца праверка.