Пры абстрэлах у Харкаве загінулі 9 чалавек, каля 40 атрымалі раненні
Дзевяць чалавек загінулі і 37 атрымалі раненні пры масавых абстрэлах у Харкаве. Сярод параненых — трое дзяцей. Пад удар трапілі амаль 90 жылых дамоў. Такія лічбы назвалі ў гарсавеце Харкава, перадае hromadske.ua.
Кіраўнік горада Ігар Церахаў кажа, што чатыры чалавекі загінулі, калі выйшлі з бамбасховішча набраць вады. Адна сям'я — двое дарослых і трое дзяцей — жыўцом згарэлі ў машыне.
"Мы сёння пачынаем арганізоўваць буйныя лагістычныя склады, на якіх будзем акумуляваць прадукты і раздаваць іх людзям. І мы абавязкова пераможам. Харкаў трымаецца і будзе трымацца. Перамога будзе за намі!" — пракаментаваў Церахаў.
28 лютага Харкаў абстралялі з расійскіх "Градаў".