"Приорбанк" заявіў пра адсутнасць валюты ў некаторых банкаматах
"Приорбанк" заявіў пра адсутнасць валюты ў некаторых банкаматах.
На старонцы ў Фэйсбуку прэс-служба банка напісала: "У некаторых банкаматах Пріорбанка для зняцця часова даступныя толькі беларускія рублі".
Тым, хто хоча зняць валюту, рэкамендуюць звяртацца ў кантакт-цэнтр па тэлефонах (017) 289 90 90 або 487. Спецыялісты банка абяцаюць падказаць бліжэйшы банкамат, дзе можна зняць валюту.