Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заспела землятрус у жывым тэлеэфіры
Мая Санду / x.com/sandumaiamd
16 верасня ў Румыніі адбыўся землятрус магнітудай 5,2 (самы магутны ў краіне ў 2024-м). У Малдове адчуваліся падземныя штуршкі, паведамляе newsmaker.md. Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду якраз была ў жывым тэлеэфіры. Яна была ўражаная. "Спадзяюся гэта добрае прадвесце", — сказала вядоўца.