Праз Архангельск пачнуць "эксперыментальныя пастаўкі" з Беларусі ў КНР
Архангельск / ria.ru
Праз Архангельск пачнуць "эксперыментальныя пастаўкі" з Беларусі ў Кітай. Пра гэта заявіў губернатар Архангельскай вобласці РФ Аляксандр Цыбульскі. Ён меў сустрэчу з кіраўніком канцэрна "Беллеспаперпрам" Аляксандрам Пшонным.
Цыбульскі спасылаецца на Пшоннага, калі піша, што ўжо ў 2025 годзе "праз Архангельск будзем арганізоўваць эксперыментальныя пастаўкі беларускай прадукцыі на кітайскі рынак".
Беларускі бок збіраецца адправіць па Паўночным марскім шляху дошкі, прадукты харчавання і цэлюлозу.