Правілы змяніліся: Беларусь дазволіла літоўскім прыцэпам рух без цягачоў
Фуры / @gpkgovby
Літоўскія прыцэпы і паўпрыцэпы цяпер могуць перамяшчацца па тэрыторыі Беларусі, але без цягачоў — такі пункт уключылі ў змены да пастановы ўрада ад 31 кастрычніка, якія набыли моц 20 лістапада. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Раней выключэнне дзейнічала для ўсіх транспартных сродкаў, якія маглі ехаць ад мяжы да спецстаянкі, на перацэпку, пагрузку або запраўку. Цяпер жа дазвол распаўсюджваецца толькі на самі прыцэпы, што фактычна забараняе рух літоўскіх цягачоў па краіне.
Журналісты партала “Зеркало” паспрабавалі ўдакладніць правілы: на гарачай лініі Памежкамітэта параілі звяртацца ў Мытны камітэт, дзе ў адказ заявілі, што “ніякіх каментароў не даюць”, а па асноўным нумары ў суботу ніхто не адказаў.