Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек
Ала Сакаленка на допыце / АТН
Спіс палітвязняў у Беларусі павялічыўся на дзевяць імёнаў, перадаюць праваабаронцы.
Гэта Кірыл Гняздзілаў, Максім Беляновіч, Аляксандр Галуза, Аляксандр Леановіч, Ігар Хрыстафораў, Аляксандр Сакалоўскі, Валерый Раманоўскі, Ала Сакаленка, Антон Пруднікаў.
У ліку новых палітвязняў — грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка. Яе вінавацяць у агентурнай дзейнасці ў Беларусі, спробе вярбоўкі вайскоўцаў і зборы даных. Жанчыну судзяць закрытым судом.
На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1489 чалавек.