Праваабаронцы: масавыя затрыманні ўсю вясну ідуць у Беразіно
Березино / fgb.by
Затрыманні па палітычных матывах ідуць у горадзе Беразіно Мінскай вобласці з сакавіка, пішуць праваабаронцы “Вясны”.
Па дадзеных мясцовых жыхароў, затрымліваюць людзей, звязаных з пратэстамі. Да некаторых прыходзяць, знайшоўшы здымкі з акцый у сацсетках, да некаторых — проста па падазрэнні “ў нелаяльнасці”.
“Як паведамляюць мясцовыя жыхары, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах. Людзям звычайна прысуджаюць 15 сутак арышту, а пры затрыманні запалохваюць крымінальнымі артыкуламі і запісваюць “пакаяльныя відэа”, — кажуць праваабаронцы.
Па іх дадзеных, затрыманні праводзіць мінскі АМАП.