Праваабарончая ініцыятывы "Вольныя" спыняе супрацу з BYSOL

Праваабарончая інцыятыва "Вольныя"

Праваабарончая інцыятыва "Вольныя" / t.me/volnyjaa

Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням "Вольныя" спыняе супрацу з BYSOL. Гэта звязана з рашэннем фонду пакінуць у складзе каманды Андрэя Стрыжака, публічна абвінавачанага ў харасменце.

"BYSOL прыняў рашэнне пакінуць Андрэя Стрыжака ў камандзе, хоць і ў абмежаваным фармаце. Ініцыятыва Volnyja не падтрымлівае пазіцыю і рашэнне BYSOL. Мы перакананыя, што, зыходзячы з вынікаў разгляду, Андрэй Стрыжак не можа заставацца ў камандзе фонду. Гэта стварае небяспечную прастору для атрымальні_ц дапамогі", — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

У ініцыятыве выразілі салідарнасць і спачуванне ўсім, хто пацярпеў праз паводзіны сузаснавальніка BYSOL.

"Адначасова мы прызнаем значны ўнёсак фонду BYSOL у падтрымку беларуса_к цягам апошніх гадоў. Аднак для нас прыярытэтнымі з’яўляюцца прынцыпы бяспекі, адказнасці і недыскрымінацыі".

Сёння таксама стала вядома, што BySOL выключылі са складу Міжнароднага гуманітарнага фонду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.