Пракуратура флота: крэйсер "Масква" не ўдзельнічаў у "спецаперацыі"

Пракуратура флота: крэйсер "Масква" не ўдзельнічаў у "спецаперацыі"

Крэйсер "Масква" не ўваходзіў у тэрытарыяльныя воды Украіны і не ўдзельнічаў у так званай "спецаперацыі". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе вайсковай пракуратуры Чарнаморскага флоту, які атрымаў Дзмітрый Шкрабец.

Яго сын Ягор служыў на "Маскве" пасля прызыву і лічыцца "адсутным без вестак". Паводле версіі пракуратуры гэта адбылося 13 красавіка "падчас надзвычайнага здарэння, якое прывяло да гібелі карабля".

Украінскія крыніцы паведамлялі, што карабель быў падбіты дзвюма ракетамі "Нептун". Расійскі бок не называе дакладную колькасць загінулых.

Пракуратура флота: крэйсер "Масква" не ўдзельнічаў у "спецаперацыі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.