Пра выйграны ў судзе “Дублін” і павольныя пошукі Мельнікавай паліцыяй — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
У Ерасаюзе дзейнічае так званае “дублінскае пагадненне”. Паводле яго чалавек павінен шукаць прытулку ў першай краіне, праз якую ён заехаў у Еўрасаюз. І на гэтай падставе чалавеку, які прыехаў з Беларусі, да прыкладу, у Польшчу праз Літву, могуць адмовіць у прытулку і выслаць у папярэднюю краіну. Могуць выслаць ў папярэднюю краіну нават у тым выпадку, калі вы прыехалі наўпрост у Польшчу, але па літоўскім шэнгене. Ці наадварот. І аспрэчыць гэтае рашэнне міграцыйнай службы практычна немагчыма. Так лічылася раней. Але беларусы ўмеюць пры патрэбе “ламаць сцэнар і сістэму”, як спявае класік айчыннага рока. Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Што дапамагло выйграць “Дублін” у судзе і ці можна разлічваць, што гэтая практыка стане пастаяннай? Як змены заканадаўства па працаўладкаванні замежнікаў у Польшчы закранаюць беларусаў і што з гэтым у Літве? Ці што польская паліцыя амаль не дае інфармацыі пра лёс Мельнікавай і чаму справа рухаецца так павольна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.