Пошта Чэхіі спыніла прыём адпраўленняў у Беларусь

Ліст, ілюстрацыйнае фота

Ліст, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пошта Чэхіі ад 1 снежня спыніла прыём адпраўленняў у Беларусь. Адпаведная інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце ўстановы, заўважыла Радыё Свабода.

Таксама ў суполцы беларусаў Чэхіі з'явіўся такі допіс: "Учора зайшла на пошту адправіць у РБ паштоўку да Новага Года. Паштоўку не ўзялі, сказалі, што ім прыйшоў новы ўказ не адпраўляць лісты ў РБ, камп'ютар таксама не пусціў — краіна Беларусь заблакаваная".

Летась Чэхія ўвяла для грамадзян Беларусі і Расіі бестэрміновую забарону на выдачу віз і дазволаў на жыхарства.

У некаторых выпадках атрымаць чэшскую візу ці ДНЖ у гэтай краіне ўсё ж магчыма. для гэтага заяўнік, напрыклад, павінен быць чальцом сям’і грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны Еўрасаюза ці іншаземца, які мае чэшскі ДНЖ.

Беларусы таксама могуць атрымаць візу для навучання, калі стыпендыю ім выплочвае Чэхія, ЕС ці міжнародная арганізацыя. Таксама пад выключэнне трапляюць заяўнікі, чыё знаходжанне "адпавядае інтарэсам Чэшскай Рэспублікі" з пацвярджэннем МЗС краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.