Беларусам з працоўнымі візамі сталі блакаваць плацежны сэрвіс Wise

Беларусам блакуюць плацежны сэрвіс Wise

Беларусам блакуюць плацежны сэрвіс Wise / bloggeratlarge.com

Беларусы і расіяне, якія карыстаюцца еўрапейскімі карткамі плацежнага сэрвісу Wise, сутыкнуліся з патрабаваннем падаць дадатковыя дакументы — ВНЖ любой краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны ці Швейцарыі.

Раней картку Wise можна было адкрыць па шэнгенскай візе D — працоўнай візе тэрмінам на 1 год. Аднак цяпер гэтага недастаткова.

Для таго, каб і надалей карыстацца паслугамі Wise, ад беларусаў і расіян з візамі D таксама патрабуюць дакумент, які пацвярджае рэзідэнцтва ў Еўропе.

Раней для грамадзян Беларусі і Расіі магчымасць адкрываць карткі па працоўных візах закрылі электронныя банкі Paysera і Revolut. Зараз для адкрыцця еўрапейскіх картак цяпер патрабуецца ВНЖ у краінах Еўрасаюза.

Эксперты мяркуюць, што гэтыя меры звязаныя з больш жорсткімі санкцыямі супраць Беларусі і Расіі. Адпаведна, банкі асцерагаюцца трапіць пад штрафы за невыкананне санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.