Польскія салдаты трапілі ў аварыю ля мяжы з Беларуссю
Вайсковы грузавік, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Пасля аварыі каля мяжы з Беларуссю семярых польскіх салдатаў даставілі ў лякарню, піша PAP.
Здарэнне адбылося ў горадзе Кандраткі ў Падляшскім ваяводстве, за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.
Грузавік, у якім 17 вайскоўцаў ехалі для ўзмацнення памежных нарадаў, каля 7-й гадзіны раніцы з'ехаў у кювет. Прычына пакуль не выяўленая.
Семярых вайскоўцаў даставілі ў лякарню. Медыкі не пацвердзілі інфармацыю, быццам некаторыя з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Абставіны здарэння расследуе вайсковая паліцыя Беластока.