Польскі візавы цэнтр дадаў новую катэгорыю нацыянальных віз

Віза, ілюстрацыйнае фота

Віза, ілюстрацыйнае фота / immigranthouse.com

Візавы цэнтр Польшчы дадаў новую катэгорыю "Нацыянальная віза D — прадпрыемства". Пра гэтае новаўвядзенне паведамляе аператар VFS Global.

Такія візы могуць атрымаць людзі, якія падаюць дакументы па запрашэнні кампаній са спецыяльнага рэестра прадпрымальнікаў. У яго ўключаюць фірмы і прадпрыемствы, праца якіх мае важнае значэнне для эканомікі Польшчы. Складае яго Міністэрства эканомікі.

У Польшчы з 1 чэрвеня 2025 года пачаў дзейнічаць закон аб правілах даручэння працы замежнікам. Згодна з ім, піша MOST, быў прызначаны прыярытэтны парадак разгляду заяў на візу і на выдачу дазволаў на працу замежнікам, якія будуць працаваць на кампаніях з адмысловага спісу.

Паводле звестак на 3 лістапада 2025 года, у гэтым спісе налічваецца больш за 2,4 тысячы суб'ектаў гаспадарання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.