Польшча ўводзіць беспалётную зону ўздоўж межаў з Беларуссю і Украінай

Польшча ўводзіць беспалётную зону ўздоўж усходняй мяжы / pansa.pl
Польшча абмежавала палёты ўздоўж межаў з Беларуссю і Украінай. Пра гэта паведаміла аперацыйнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы.
Гэта адбылося пасля ўчарашняй начной масіраванай атакі расійскіх дронаў на тэрыторыю Польшчы.
Абмежаванне на палёты разлічанае на тры месяцы. Яно пачало дзейнічаць з 22:00 10 верасня і працягнецца да 23:59 9 снежня 2025 года.
Паведамляецца, што ўздоўж межаў з Беларуссю і Украінай ад заходу да ўзыходу сонца у вызначанай зоне дзейнічае поўная забарона на палёты за выключэннем ваенных самалётаў. Ад усходу да заходу сонца ў беспалётнай зоне дзейнічае шэраг выключэнняў. Пад іх трапляюць ваенныя і ўрадавыя самалёты, медыцынская авіяцыя і шэраг іншых службаў. Таксама выключэнне зробленае для пілатаваных паветраных судоў, якія адпраўляюцца ў палёт пасля падачы плана палёту і выконваюць шэраг пэўных патрабаванняў.
Палёты грамадзянскіх беспілотнікаў у гэтай зоне забароненыя кругласутачна.
#NOTAM
— Dowództwo Operacyjne RSZ (@DowOperSZ) September 11, 2025
Na wniosek Dowódcy Operacyjnego RSZ, w celu zapewnienia bezpieczeństwa państwa, od 10 września 2025 r. (22:00 UTC) do 9 grudnia 2025 r. (23.59 UTC) zostało wprowadzone ograniczenie ruchu lotniczego we wschodniej części Polski w postaci strefy ograniczonej.
Szczegółowe… pic.twitter.com/iK4hBSTQsj
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.