Польшча прыме 13 экс-палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву

Вывезеныя ў Вільню палітвязні / LookByMedia
Польшча прыме 13 былых палітвязняў, якіх улады Беларусі пасля вызвалення дэпартавалі ў Літву.
Хаця Дублінскі пратакол прадугледжвае, што ўцекачы мусяць прасіць прытулку ў першай бяспечнай краіне, у якой апынуліся, аднак у гэтым выпадку перашкодаў не будзе.
Пра гэта падчас ІІ Кангрэса па палітзняволеных, які праходзіць у Варшаве, заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
11 верасня рэжым Лукашэнкі паводле дамоўленасці з адміністрацыяй Трампа вызваліў з-за кратаў 52 чалавек і прымусова адправіў іх у Літву. Многія з вызваленых расказалі, што іх дэпартавалі без пашпартоў і іншых дакументаў. Вызвалены лідар апазіцыі Мікалай Статкевіч адмовіўся ад прымусовага вывазу за мяжу і вярнуўся ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.