Польшча павялічвае мінімальную суму пакупак для афармлення Tax Free

Польшча павялічвае мінімальную суму пакупак для афармлення Tax Free

Польшча з 1 чэрвеня 2016 года павялічвае суму, на якую турысты з-за межаў Еўрасаюза павінны зрабіць пакупкі, каб аформіць Tах Free. 

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць у адпаведнасці з распараджэннем міністра фінансаў краіны ад 1 красавіка 2016 года.

Згодна з новымі правіламі, каб вярнуць падатак ад пакупак у Польшчы, польскі госць павінен выдаткаваць не менш за 300 злотых. Раней мінімальная сума пакупак для афармлення Tах Free складала 200 злотых.

Калі з тэрыторыі Еўрасаюза вывозяцца не ўсе тавары, заяўленыя ў дакументах Tах Free, то пра гэта абавязкова трэба паведаміць супрацоўніку мытні.