Польшча можа дараваць Лукашэнку? Стрым з дыпламатам Вітольдам Юрашам
Вітольд Юраш / tylkotorun.pl
Лукашэнка не стамляецца паўтараць, што Беларусь не пагражае Польшчы. І нават даручыў свайму прэм'ер-міністру памірыцца з Варшавай. Як на гэта глядзяць з таго боку беларуска-польскай мяжы?
Пра тое, ці можа Польшча дараваць Лукашэнку, пра складаныя стасункі Мінска і Масквы і іх уплыў на раўнавагу ў рэгіёне, пра крызіс паміж палякамі і ўкраінцамі распытваем дыпламата і аналітыка Вітольда Юраша, які ў сярэдзіне 2010-х працаваў часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі, а цяпер узначальвае Цэнтр стратэгічнага аналізу.