Польшча гатовая пачаць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў

Польшча гатовая пачаць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў

Польшча гатовая пачаць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта будуць сапёры, якім у будучыні давядзецца займацца размінаваннем вялікіх тэрыторый Украіны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Ён быў на ёй разам са сваім украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым.

"Мы ўсе выдатна ведаем, што расіяне пакінулі міны на акупаванай украінскай тэрыторыі, таму іх трэба прыбраць", цытуе словы польскага міністра pap.pl.

Блашчак таксама распавёў, што агульная сума ваеннай дапамогі Польшчы Украіне перавышае 700 млн долараў. Варшава ўжо перадала Кіеву пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Piorun, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі AHS Krab і каля 250 танкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.