Польшча адмовілася выкрасліць з "чорнага спісу" футбаліста Аляксандра Глеба
Аляксандр Глеб
Экс-футбаліст Аляксандр Глеб прасіў Польшчу выкрасліць яго з санкцыйнага спісу. Але яму адмовілі.
Зорны гулец, у мінулым паўабаронца "Арсенала" і "Барселоны" трапіў пад санкцыі за падтрымку Лукашэнкі. Яму забаронены ўезд у Польшчу. Уключэнне Глеба ў спіс ініцыявала польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі — ABW.
Адвакат футбаліста прасіў зняць санкцыі, бо Глеб нібыта не займаецца палітыкай і не падтрымлівае вайну. Аднак у Польшчы даведаліся, што ў 2024 годзе ён удзельнічаў у "Марафоне адзінства" ў Мазыры. Гэтая акцыя ў падтрымку Лукашэнкі праходзіла напярэдадні "выбараў" 2025 года. Складана расцаніць гэта інакш, як падтрымку рэжыму.
Такім чынам, падставаў для зняцця санкцый не знайшлося.