Плыўчыха Аліна Змушка выйшла ў паўфінал Алімпіяды ў Парыжы
Аліна Змушка на АГ у Парыжы / t.me/olympicteamby
Беларуская плыўчыха Аліна Змушка выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы. У папярэднім заплыве на дыстанцыі 100 метраў брасам яна паказала час 1:06:37.
Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 37 спартовак, у паўфінал выйшлі 16. Змушка па выніку — 11-я з іх.
Паўфінальныя заплывы пройдуць увечары 28 ліпеня.