Плат і Лаланд атрымалі афіцыйны дазвол гуляць за хакейную зборную Беларусі
Ён прыйшоў з Міжнароднай федэрацыі хакея.
Нагадаем, канадскія хакеісты Джэф Плат і Кевін Лаланд атрымалі беларускае грамадзянства ў снежні 2011 года. Аднак, каб мець права выступаць за іншую краіну, іншаземец павінен не толькі атрымаць грамадзянства, але і бесперапынна адыграць за клуб з гэтай краіны не менш за два гады. 26-гадовы брамнік Лаланд гэты тэрмін ужо адгуляў (ён з 2011-га знаходзіцца ў складзе мінскага "Дынама").
Калі хакеіст ўжо быў зайграны за зборную іншай дзяржавы, то яму трэба адыграць за клуб новай краіны 4 гады запар. 28-гадовы нападаючы Плат таксама ўжо прайшоў каранцін (у 2003-м ён гуляў за юніёрскую зборную Канады), паколькі за мінскае "Дынама" хакеіст выступае ад 2009 года, адзначае сайт hockey.by.
Фота — pressball.by