Пінская “Хваля” злоўжывала фінансавай дысцыплінай

На сваім сходзе чыноўнікі адзначылі, што галоўны вынік — буйны правал па ўсіх накірунках: спартовым, кадравым і фінансавым. ФК “Хваля” паказаў найгоршы вынік з 2006 года і заняў 12 месца ў турнірнай табліцы. Кіраўніцтва каманды зрабіла стаўку на іншагародніх гульцоў, якія ў другім крузе чэмпіяната проста перасталі гуляць. Аднак, васьмі футбалістам усё адно сплочваліся прэміі за вышэйшае спартовае майстэрства.



Цікава, што кіраўнікі клубу, якія ўвесь час наракаюць на адсутнасць сродкаў,  не падрыхтавалі аніводнай штоквартальнай фінансавай справаздачы за мінулы сезон і не выконвалі неабходныя ўмовы для атрымання дзяржаўнай падтрымкі.  А за аднаго гульца, які даўно перайшоў у брэсцкае “Дынама”, грошы так і не пералічылі.



Да новага сезону каманда падыходзіць у разабраным стане: большасць футбалістаў ужо пакінула клуб. Мяркуючы па атрыманым выніку, налета заробкі і прэміяльныя выплаты ў “Хвалі” значна знізяцца, таму высокага выніку ад любімай пінчукамі каманды чакаць не прыходзіцца, інфармуе сайт футбольнага клуба.