Першы сёлета трансгранічны лясны пажар зафіксавалі ў Беларусі
Лясны пажар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
25 лютага ў Беларусі зафіксавалі першы ў 2025 годзе трансгранічны лясны пажар. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, яго заўважылі на тэрыторыі Палескага лясгаса.
На гэты час вядома толькі, што агонь перайшоў па балоцістай мясцовасці з тэрыторыі Украіны. На месца выехала дзяржлесахова Палескага лясгаса.
Раней паведамлялася пра лясны пажар у Рубельскім лясніцтве Палескага лясгаса. Там гарэў трыснёг на балоце. Да вечара аўторка пажар быў ліквідаваны.