На першы дзень ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У аўторак, 1 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да +19...+25 градусаў.

2 і 3 ліпеня будзе пераважна без ападкаў, вецер удзень прагназуецца месцамі парывісты. Тэмпература паветра на захадзе Беларусі падымецца да 30-34 градусаў вышэй за нуль. Па ўсходзе прагназуецца +21...+25 градусаў.

На першы дзень ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 1 ліпеня / Белгідрамет
На першы дзень ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 1 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.