Перамовы паміж Украінай і Расіяй ў панядзелак доўжыліся больш за гадзіну

Украінская дэлегацыя перад перамовамі ў Стамбуле / Chris McGrath / Getty Images
У панядзелак у Стамбуле завяршыўся другі раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй. Сённяшняя сустрэча бакоў доўжылася крыху больш за гадзіну, адзначае hromadske.ua.
Падчас перамоваў украінскі бок перадаў расіянам спіс украінскіх дзяцей, якіх Расія незаконна дэпартавала, прымусова перамясціла або ўтрымлівае на часова акупаваных тэрыторыях. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
"Гаворка ідзе пра сотні дзяцей, якіх Расія незаконна дэпартавала, прымусова перамясціла або ўтрымлівае на часова акупаваных тэрыторыях. Яшчэ ў сакавіку на сустрэчы ў Джыдзе мы пацвердзілі гатоўнасць да 30-дзённага спынення агню з гуманітарным складнікам", — удакладніў Ярмак падрабязнасці ўкраінскага мемарандуму.
Вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый стаў нагодай для таго, каб міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордары на Уладзіміра Пуціна і расійскага дзіцячага амбудсмена Марыю Львову-Бялову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.