Пенсіянеры 76 і 80 гадоў не падзялілі аўтадарогу
Аўтааварыя адбылася ў мінулую суботу ў райцэнтры Іўе Гродзенскай вобласці.
80-гадовы пенсіянер на "Жыгулях" ехаў па другараднай дарозе і парушыў патрабаванне дарожнага знака "Рух без прыпынку забаронены". У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з мапедам, якім кіраваў 76-гадовы пенсіянер. Маладзейшага кіроўцу шпіталізавалі з пераломам.
Як паведамляе БелаПАН, ДАІ высветліла, што пажылы чалавек не меў права на кіраванне мапедам, які ўзяў у прыяцеля.
Ступень віны абодвух удзельнікаў ДТЗ вызначыць следчыя. Пакуль невядома, ці будзе пацярпелы звяртацца ў міліцыю з заявай на ўладальніка "Жыгулёў".
Фота — 24hours-news.ru