Пазіцыйныя баі і заява Зяленскага пра байцоў "Азова" — 104-я раніца вайны

У Севераданецку працягваюцца вулічныя баі​ / AFP
У Севераданецку працягваюцца вулічныя баі​ / AFP

Расіяне працягваюць штурмаваць Севераданецк, у горадзе ідуць баявыя дзеянні, паведамляе раніцай у аўторак кіраўнік Луганскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай. Быў абстраляны Лісічанск — ракеты трапілі ў рынак, горны каледж і школу, дзе пацярпелі два чалавекі. Будынак каледжа практычна цалкам выгарэў. Абстрэлам падвяргаліся і іншыя населеныя пункты вобласці. Было адбіта 10 нападаў, кажа Гайдай.

Большую частку Севераданецка, хутчэй за ўсё, кантралююць расіяне, мяркуюць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. "Кантроль над мясцовасцю, верагодна, часта пераходзіць з рук у рукі", не выключаюць там.

У раёне Ізюма расійскія войскі за мінулыя суткі не дамагліся якіх-небудзь пацверджаных поспехаў. Нязначныя поспехі ёсць у падраздзяленняў, якія наступаюць на захад ад Лімана. Акрамя таго расіяне ўчора зноў спрабавалі захапіць дарогу на паўночны ўсход ад Бахмута. Пакуль беспаспяхова.

Позиционные бои и заявление Зеленского о бойцах "Азова" — 104-е утро войны
Карта тэрыторый, якія кантралююць РФ і Украіна, па стане на 6 чэрвеня 2022 года / understandingwar.org

Генштаб УСУ працягвае адсочваць актыўнасць у беларускіх раёнах, якія мяжуюць з Украінай. Пагроза ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі захоўваецца, адзначаюць у Генштабе. Больш таго, ідзе гаворка аб павелічэнні колькасці Узброеных сіл Беларусі да 80 тысяч чалавек. Гэта робіцца з улікам стварэння Паўднёвага аператыўнага камандавання.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні распавёў, што пасля баёў за Марыупаль у рускім палоне апынуліся больш за 2,5 тысячы ўкраінскіх байцоў з завода "Азоўсталь". Іх вызваленнем займаецца Галоўнае ўпраўленне разведкі міністэрства абароны.

"Я давяраю ГУР, яны лепшыя ў гэтым, але мы не можам іх кожны дзень пытацца: ну што там?", — сказаў Зяленскі. Яго словы прыводзіць "Суспільне".  Прэзідэент таксама адзначыў, што не ставіцца сур'ёзна да заяваў расійскіх уладаў з нагоды лёсу ўкраінскіх вайскоўцаў. На думку Зяленскага, такім чынам яны спрабуюць піярыцца на гэтай тэме.

Тым часам у Кіеў даставіла першыя целы байцоў, загінулых на заводзе "Азоўсталь" у Марыўпалі. Аб гэтым піша Associated Press. Па дадзеных выдання, у Кіеў даставілі дзесяткі целаў. Пачалася ідэнтыфікацыі загінуўшых. Абмен целаў адбыўся 2 чэрвеня — на лініі фронту ў Запарожскай вобласці — па формуле 160 на 160. Па дадзеных АР, усе 160 целаў, перададзеных рускімі, былі з тэрыторыі "Азоўсталі", і як мінімум 52 з іх лічацца целамі байцоў палка "Азоў".

Позиционные бои и заявление Зеленского о бойцах "Азова" — 104-е утро войны
Целы расійскіх салдат ва Украіне захоўваюцца ў вагонах-рэфрыжэратарах / Reuters

Расея знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавай тэрмінал Украіны. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля. "Чарговы расійскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчовайму крызісу. Расійскія войскі знішчылі другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне ў Мікалаеве", — прыводзіць медыя словы Барэля. Барэль таксама адзначыў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна забяспечыць бяспечны праход гандлёвых судоў праз Чорнае мора.

Еўрарада абмяркуе статус кандыдата для Украіны на саміце 23-24 чэрвеня, заявіў намеснік кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Ігар Жовква. Паводле яго слоў, "прадметная дыскусія аб статусе кандыдата для Украіны будзе праведзена на наступным чарговым пасяджэнні Еўрапейскага савета". Заключэнне Еўракамісіі аб адпаведнасці Украіны Капенгагенскім крытэрам сяброўства ў ЕС ўлады атрымаюць ужо на працягу гэтага тыдня або ў пачатку наступнага. Аб гэтым піша УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.