Пажар у кабельным калектары на Нямізе ўзнік з-за кароткага замыкання (фота)

Пажар у кабельным калектары на Нямізе ўзнік з-за кароткага замыкання (фота)

Пажар у кабельным калектары на Нямізе ўзнік з-за кароткага замыкання сілавога кабеля (яго прыналежнасць высвятляецца). Гэта асноўная версія здарэння, якое адбылося 17 сакавіка каля 20-й гадзіны ў цэнтры Мінска.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, падчас разведкі выявілі ўзгаранне ізаляцыі сілавых кабеляў. У 21.32 пажар лакалізавалі, а да 22-й гадзіны цалкам ліквідавалі. У выніку ўзгарання былі пашкоджаныя 8 метраў кабеляў, інфармуе прэс-служба МНС.

Папярэдні пажар у кабельным калектары на Нямізе (толькі ў іншым месцы) адбыўся ў снежні мінулага года, ён стаў прычынай маштабнага адключэння інтэрнэта ў жыхароў сталіцы.