Пажар на тэрыторыі Мінскага абласнога тэхнапарку
Раніцай 9 жніўня адбыўся пажар на тэрыторыі Мінскага абласнога тэхнапарку ў Смалявіцкім раёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, там на адкрытай пляцоўцы гарэла гумовая крошка з перапрацаваных аўтамабільных пакрышак.
На месцы здарэння працавалі аддзяленні ратавальнікаў на васьмі пажарных аварыйна-выратавальных аўтамабілях. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.