Пажар на Мінскім трактарным заводзе
13 чэрвеня на Мінскім трактарным заводзе здарыўся пажар. З аднаго з цэхаў яшчэ да прыезду ратавальнікаў эвакуявалі 20 чалавек.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у тэрмічным цэху загарэліся адклады алею ў адмысловай ванне. Плошча ўзгарання склала 25 квадратных метраў. У цэху было задымленне.
Пажар ужо ліквідаваны, пацярпелых няма.
Летась на МТЗ гарэлі склад і ліцейны цэх.