Паядынак расійскага і грузінскага барцоў скончыўся масавай бойкай (відэа)
Паядынак расійскага і грузінскага барцоў скончыўся масавай бойкай. Здарэнне адбылося ў Бухарэсце на Кубку еўрапейскіх нацый. Відэа з'явілася на YouTube.
Як паведамляе РІА "Новости", падчас паядынка Іміль Шарафетдзінаў і Зураб Датунашвілі некалькі разоў на штосьці скардзіліся суддзі. У нейкі момант грузін далонню ўдарыў па твары расіяніна. Той паспрабаваў адказаць, але яго стрымаў суддзя. Пасля гэтага паядынак быў спынены, выбеглі дзясяткі чалавек — трэнеры і іншыя гульцы. Адбылася бойка.
Дарэчы, у фінале спаборніцтваў па вольнай барацьбе з лікам 6:2 перамогу над расіянамі святкавала зборная Грузіі.