Паветраная трывога ў большасці рэгіёнаў Украіны — 230-я раніца вайны

Напярэдадні ўкраінскія гарады падвергнуліся масіраванаму ракетнаму абстрэлу / @dsns_telegram
Напярэдадні ўкраінскія гарады падвергнуліся масіраванаму ракетнаму абстрэлу / @dsns_telegram

У Кіеве і большасці абласцей Украіны — паветраная трывога. Ужо вядома аб ракетным удары па Запарожжы. Пра гэта паведаміў старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух. Па яго словах, удар быў з 12 ракет С-300. Мэтай сталі грамадскія аб'екты. "Дзве ракеты трапілі ў аўтасалон, у выніку чаго загінуў 1 чалавек, узнік пажар", піша Старух. Таксама пашкоджаныя школа і амбулаторыя.

У Вінніцкай вобласці расіяне атакавалі двума дронамі-камікадзэ Ладыжскую ТЭС. Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на кіраўніка рэгіёну Сяргея Барзова. Яшчэ тры дрона, па дадзеных агенцтва, збілі над Адэсай, пяць беспілотнікаў — над Данецкай вобласцю.

Воздушная тревога в большинстве регионов Украины — 230-е утро войны
Карта паветраных трывог раніцай 11 кастрычніка / @uniannet

У выніку ўчорашняга масіраванага абстрэлу ўкраінскіх гарадоў загінулі 19 чалавек, яшчэ 105 былі траўмаваныя. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны. Там таксама распавялі, што ў выніку ўчорашніх абстрэлаў былі пашкоджаныя аб'екты крытычнай і грамадзянскай інфраструктуры ў 12 абласцях і Кіеве. Узнікла больш за 30 пажараў. Усе яны ліквідаваныя.

Абясточанымі застаюцца 301 населены пункт у Кіеўскай, Львоўскай, Сумскай, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцях. Адноўлена электразабеспячэнне ў больш чым 3,5 тысячах населеных пунктах.

У Крывым Рогу ўчора ўвесь дзень і цяперашнюю ноч ратавалі шахцёраў. У момант расійскай атакі па горадзе пад зямлёй знаходзіліся 854 гарнякі. Да дзвюх гадзін ночы ўсіх паднялі на паверхню, распавёў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул. Раніцай ён таксама папярэдзіў жыхароў горада аб новых пусках расійскіх ракет. "Усе ў сховішча. Забірайце дзяцей. Пускі крылатых ракет з Каспія",напісаў ён у Тэлеграм.

Воздушная тревога в большинстве регионов Украины — 230-е утро войны
У выніку ўчорашніх абстрэлаў ўзнікла больш за 30 пажараў / @dsns_telegram

На думку ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, расійскія войскі не могуць нічога супрацьпаставіць Украіне на полі бою, таму і звяртаюцца да ракетнага тэрору. Пра гэта ён казаў у традыцыйным вячэрнім звароце.

Расійская армія спецыяльна нанесла ўдары менавіта ў ранішні час пік — гэта "характэрная тактыка тэрарыстаў".

"Яны кажуць, што хочуць сутыкнуць Украіну ў XVIII стагоддзе. Але яны самі скаціліся ў значна больш старажытны час,  у час дзікуноў, якімі яны сталі цалкам свядома. А Украіна ўсё роўна застанецца ў XXI стагоддзі. Кіеў бачыў розных дзівакоў. І перажыў іх усіх. Кіеў перажыве і гэта нашэсце тэрарыстаў, у якіх няма гісторыі, няма традыцыі, няма культуры", — заявіў Зяленскі.

Расійскія атакі 10 кастрычніка прывялі да страты часткі высокадакладнай зброі Расіі, яе колькасць скарачаецца. Гэтую зброю ўжылі супраць грамадзянскіх аб'ектаў замест важных у вайсковых адносінах мэтаў, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны ( ISW). У расійскім Мінабароны ўчора казалі, што "расійскія войскі паспяхова выканалі місію па нанясенні удараў па украінскім ваенным камандным цэнтрам, інфраструктуры сувязі і энергетычных сістэм у Украіне". Украінскія вайскоўцы са свайго боку сцвярджалі, што збілі палову расійскіх беспілотнікаў і крылатых ракет. А ў сацсетках поўна фатаграфій і інфармацыі аб тым, што расійскія ракеты трапілі па дзіцячай пляцоўцы, парку, консульству Германіі і бізнэс-цэнтру.

У Інстытуце таксама мяркуюць, што "расійскія і беларускія войскі па-ранейшаму наўрад ці нападуць на Украіну з поўначы, нягледзячы на заяву Аляксандра Лукашэнкі" аб дамоўленасці з Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў Саюзнай дзяржавы (РГВ).

"Расійскі кампанент любых фармаванняў РГВ у Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе складацца з мабілізаваных мужчын ці прызыўнікоў з нізкай ступенню гатоўнасці, якія, верагодна, не будуць прадстаўляць значнай звычайнай ваеннай пагрозы для Украіны", лічаць эксперты Інстытута.

Там таксама адзначылі, што па стане на 10 кастрычніка ўкраінскія сілы, верагодна, вызвалілі ўжо больш за 200 квадратных кіламетраў тэрыторыі ў Луганскай вобласці. Расійскія войскі ўчора працягвалі беспаспяховыя спробы вярнуць страчаную тэрыторыю на паўночным захадзе Херсонскай вобласці і атакавалі ў Данецкай вобласці.

Воздушная тревога в большинстве регионов Украины — 230-е утро войны
Карта баёў у Херсонскай вобласці 10 кастрычніка 2022 года / understandingwar.org

Масіраваныя расійскія абстрэлы Украіны асудзілі ў дзясятках краін свету. У ЗША заявілі, што "гэтыя напады толькі яшчэ больш умацоўваюць наша абавязацельства падтрымліваць народ Украіны настолькі доўга, колькі гэта будзе трэба". Гэта словы прэзідэнта краіны Джо Байдэна. Байдэн учора размаўляў з Зяленскім і паабяцаў даць Украіне перадавыя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прызналася, што "шакаваная і агаломшана жорсткімі нападамі" на ўкраінскія горада. "Пуцінская Расія зноў паказала свету, што яна сабой уяўляе: жорсткасць і тэрор. Я ведаю, што ўкраінцы застануцца моцнымі. Мы будзем з Украінай столькі, колькі трэба, усімі сродкамі, якія ў нас ёсць", — заявіла кіраўнік Еўракамісіі.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас лічыць, што расійскія атакі на грамадзянскія раёны ў Кіеве і іншых гарадах Украіны "з'яўляюцца выразнай прыкметай адчаю Пуціна".

"Украінцы дамагаюцца поспеху, і Брытанія будзе стаяць за імі. Мы працягваем аказваць жыццёва важную вайсковую дапамогу ў барацьбе Украіны за свабоду", — напісала яна.

Шакаваны ракетнымі абстрэламі ўкраінскіх гарадоў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. "Гэта з'яўляецца яшчэ адной непрымальнай эскалацыяй вайны, і, як заўсёды, самую высокую цану плацяць грамадзянскія асобы", — адзначыў ён. Цытаты палітыкаў прыводзіць"Громадське".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.