Пасябраваць з Трампам: ці атрымаецца гэта ў дэмсіл і Ціханоўскай — эфір

Дзяніс Кучынскі

Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё

Пра неабходнасць кантактаў з адміністрацыяй Дональда Трампа для беларускіх дэмсіл сказана ўжо шмат. Асабліва гэтая неабходнасць бачная на фоне распачатых паміж Вашынгтонам і Мінскам перамоў. Найперш з таго пункту гледжання, што ў выніку гэтых перамоў на волю з-за кратаў лукашэнкаўскіх турмаў выходзяць вязні. Прычым не толькі замежныя грамадзяне, але і палітвязні з беларускім грамадзянствам. І беларусы мараць пра тое, каб вызваленыя былі ўсе. Тым больш, што амерыканскі перамоўны трэк пакуль адзіны, які гэтых вызваленняў дамагаецца. 

Ці атрымліваецца ў Офіса Ціханоўскай наладзіць кантакт з Вашынгтонам і на якім узроўні? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і ці здольны сваім візітам у ЗША гэтую цікавасць павялічыць Сяргей Ціханоўскі? Як апошнім часам змяніўся графік і праграма візітаў Святланы Ціханоўскай і калі адбудзецца яе паездка ва Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.