Пасля здарэння ў жодзінскай школе ў рэанімацыю трапіў пяцікласнік
Эвакуацыя ў Жодзіне / Кадр з відэа
Пасля здарэння ў жодзінскай школе ў бальніцу трапіў пяцікласнік. Ён сябе кепска адчуў ужо дома і быў адвезены ў Жодзінскую цэнтральную гарадскую бальніцу. Папярэдні дыягназ — таксічнае ўздзеянне газаў, дымоў і пароў, пішуць ратавальнікі.
Стан хлопчыка ацэньваецца як здавальняючы. Ён знаходзіцца пад наглядам рэаніматолагаў.
31 сакавіка ў СШ № 9 у Жодзіне адбыўся пажар у санвузле. Спрацавала пажарная сігналізацыя, яшчэ да прыезду ратавальнікаў з будынка эвакуявалі 870 чалавек, а ўзгаранне ліквідаваў настаўнік фізкультуры.