Пасля крытыкі Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" чыноўнікі прыбралі звалку (відэа)

Нагадаем, што 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Барысаўдрэў". Ён правяраў, як ідзе мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай галіны. Вынікі не задаволілі кіраўніка Беларусі, і ён заявіў пра шэраг гучных адставак. 9 лістапада кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №502 "Пра адказнасць за парушэнне выканальніцкай дысцыпліны".


Як паведамляе тэлеканал АНТ, з раніцы 9 лістапада на "Барысаўдрэве" закіпела работа. У поўным складзе на суботнік выйшла кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама кіраўнікі барысаўскага райвыканкаму. Было праведзенае добраўпарадкаванне тэрыторыі, вывозілася смецце, зносіліся непатрэбныя пабудовы.


Паралельна ішоў мантаж і тэставанне новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці запалак. Яе плануюць запусціць праз два тыдні.
 

Аляксандр Лукашэнка выдаў указ па гучных адстаўках
 

Лукашэнка са скандалам звальняе чыноўнікаў (відэа)