Пасля частковай эвакуацыі цывільных па "Азоўсталі" зноў наносяцца авіяўдары
Пасля частковай эвакуацыі цывільных 2 траўня па "Азоўсталі" ў Марыупалі расіянамі зноў наносяцца авіяўдары. Па тэрыторыі прадпрыемства, у тым ліку па сховішчах, дзе працягваюць хавацца мірныя жыхары, страляюць танкі і карабельная артылерыя РФ.
Байцы палка "Азоў" адбілі чарговы штурм.