Пасля аварыі пад Жабінкай жанчыну-кіроўцу даставалі з аўто спецінструментам
Яе шпіталізавалі з пераломам левай нагі.
У Жабінкаўскім раёне каля вёскі Рачкі ўвечары 6 чэрвеня адбылася аўтааварыя. Аўтамабіль "Аўдзі-100" з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, на момант аварыі ў машыне былі двое дарослых і дзіця. Да прыбыцця ратавальнікаў пасажыр і дзіця самастойна выбраліся з аўто. А вось 25-гадовая жанчына-кіроўца апынулася заблакаванай.
Вызваліць яе ўдалося з дапамогай гідраўлічнага абсталявання "Holmatro". Жанчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "шырокая палітраўма, пералом левай нагі".
Акалічнасці здарэння высвятляе Брэсцкая ДАІ.
Фота — mchs.gov.by