Пасля 75 сутак арышту на волю выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын
Пасля 75 сутак арышту на волю выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Мужчыну затрымалі 15 чэрвеня і пасадзілі ў Наваполацкі цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). Пасля гэтага яго судзілі пяць разоў запар за падпіску і рэпосты з "экстрэмісцкіх" каналаў (арт. 19.11 КаАП). Суддзя Зінаіда Балаболава кожны раз прызначала яму 15 сутак арышту.
Паведамляецца, што яшчэ падчас першага арышту ў Галавырына здарыўся гіпертанічны крыз.
Дарэчы, столькі ж сёлета правяла за кратамі яшчэ адна наваполацкая актывістка — старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольга Брыцікава.