Партал TUT.by адзначае сваё 20-годдзе

Сёння сваё 20-годдзе святкуе партал TUT.by — адзін з самых папулярных беларускіх сайтаў.
Як адзначаюць самі супрацоўнікі TUT.by, у жніўні 2020-га ахоп сайта складаў 68,62% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. У жніўні 2020 года старонкі TUT.BY адкрылі амаль 420 мільёнаў разоў.
Заснавальнік сайта Юрый Зісер памёр сёлета ў траўні.
Міністэрства інфармацыі днямі прыпыніла для TUT.by статус СМІ і падало дакументы ў суд, каб пазбавіць сайт увогуле гэтага статусу.
Еўрарадыё віншуе калег з юбілеем і зычыць поспехаў на журналісцкай ніве!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.