Парламент Кыргызстана не змог абмеркаваць адпраўку вайскоўцаў у Казахстан
Парламент Кыргызстана не змог правеці экстраннае пасяджэнне, на якім планавалася абмеркаваць адпраўку вайскоўцаў у Казахстан у рамках місіі АДКБ. Як піша "Новая газета", парламентарыі не сабралі кворум.
У выніку пасяджэнне запланавалі на заўтра.
Прэс-сакратар прэзідэнта Кыргызстана Эрбол Султанбаеў заявіў, што ў выпадку адпраўкі кыргызстанскія вайскоўцы будуць ахоўваць аб'екты стратэгічнага значэння. Ні ў якіх дзеяннях супраць удзельнікаў казахстанскіх акцый яны задзейнічаныя не будуць, падкрэсліў ён
Сёння ў Казахстан па просьбе Касым-Жамарта Такаева адправіліся вайскоўцы ў рамках місіі АДКБ.