Паліцыя разагнала студэнцкія пратэсты ў Белградзе
Затрыманні ў Белградзе / Reuters
Паліцыя разагнала студэнцкія пратэсты ў Белградзе. Учорашні мітынг скончыўся гвалтам і затрыманнямі.
Паліцэйскія выштурхоўвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі з цэнтральных вуліц сталіцы Сербіі, выкарыстоўваючы спецсродкі. Пры гэтым больш за 70 чалавек былі кінутыя за краты.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч звярнуўся да нацыі і заявіў пра перамогу дзяржавы над пратэстоўцамі: "Сербію нельга перамагчы гвалтам, як гэтага хацелі некаторыя. Сербія не спынілася і ніколі не спыніцца".
Пратэсты ў Сербіі