Парламенцкі сход Беларусі і Расіі ўзначаліў Вячаслаў Валодзін

Парламенцкі сход Беларусі і Расіі ўзначаліў Вячаслаў Валодзін

Парламенцкі сход Беларусі і Расіі ўзначаліў Вячаслаў Валодзін, спікер расійскай Дзяржаўнай думы. Такое рашэнне было прынятае 26 снежня ў Маскве на 51-й сесіі саюзнага парламента, паведамляе interfax.by.

Валодзіну 52 гады. Пасаду старшыні Дзярждумы ён займае з кастрычніка 2016 года. Перад гэтым на працягу пяці гадоў быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Адзначаецца, што пасаду старшыні парламенцкага сходу Беларусі і Расіі традыцыйна займае спікер ніжняй палаты расійскага парламента. Першым намеснікам Вячаслава Валодзіна быў абраны Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Парламенцкі сход Беларусі і Расіі ўзначаліў Вячаслаў Валодзін
Уладзімір Андрэйчанка