Парашэнка правядзе відэаканферэнцыю з Пуціным, Меркель і Аландам

Пра гэта на брыфінгу сказаў спікер інфармацыйнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Уладзімір Чапавой. Па яго словах, якія перадае сайт "Новы рэгіён", ёсць надзея, што гэтая відэаканферэнцыя стане адным з крокаў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Луганскай і Данецкай абласцях.



Пры гэтым Чапавой адзначыў, што расійскі бок не выконвае сваіх абавязанняў па абароне мяжы. Па яго словах, Расія дазваляе тэрарыстам праходзіць на пункце пропуску "Ізварын" у Луганскай вобласці.



Агулам баевікі больш за 40 разоў адкрывалі стральбу па ўкраінскіх вайскоўцах з мінулай пятніцы, калі Парашэнка абвясціў аб аднабаковым спыненні агню.



Таму, дадаў Чапавой, "прэзідэнт Украіны не выключае датэрміновага прыпынення мірнага плана".



Фота — EPA/UPG