Парад пажарнай тэхнікі прайшоў у Гродне (фота)
20 ліпеня да 160-годдзя пажарнай службы ў горадзе паказалі найноўшую і рарытэтную тэхніку, якая праехала па цэнтральных вуліцах.
На плошчы Леніна ўсе ахвочыя змаглі паглядзець на экспанаты з блізу і ўбачыць паказальную праграму, арганізаваную супрацоўнікамі МНС.
Свята завершыцца ўвечары салютам і воднай феерыяй, якую зладзяць пры дапамозе ратавальных аўтамабіляў.






