Ці зачыняць метэазонды следам за мяжой і перамоўны трэк Мінска з ЗША — эфір
 
  Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Метэазонды з кантрабандай беларускіх цыгарэт у небе Літвы прывялі да непрыемных наступстваў. Што праўда, пакуль яны непрыемныя выключна для шараговых беларусаў і літоўцаў — як зачыненая на месяц мяжа ўдарыць па кантрабандыстах, рэжыму і канкрэтна Лукашэнку, сказаць складана. Найхутчэй — ніяк. Тым не менш, ёсць два моманты, якія, не выключана, памяняюць сітуацыю: падтрымку дзеянняў Літвы выказаў прадстаўнік прэзідэнта Трампа і адзін з галоўных перамоўшчыкаў з Лукашэнкам Кіт Келаг, а Кая Калас заявіла пра гатоўнасць ЕС увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Ці чаканай была рэакцыя Літвы на метэазонды з Беларусі і чаму закрыццё мяжы не закранула вандроўнікаў з Расіі і транзіт у Калінінградскую вобласць? Ці паўплывае падтрымка дзеянняў Літвы з боку ЗША на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Як выглядае рэакцыя Мінска на рашэнне Літвы аб закрыцці мяжы і ці варта сапраўды чакаць новых санкцый ЕС ў дачыненні да Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
