Фінляндызацыя: адкуль гэта новая старая ідэя ў Сяргея Ціханоўскага — эфір

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

У гісторыі ўсё паўтараецца. Магчыма, у гэта некаму складана паверыць, але нават у беларускай палітыцы (не кажучы ўжо пра іншыя сферы жыцця) складана знайсці нешта, што не прапаноўвалі, не рабілі ці не агучвалі раней. Да прыкладу, ідэю “фінляндызацыі Беларусі”. Так, і гэта прапаноўвалася як ідэя кірунку развіцця нашай краіны амаль два дзесяцігоддзя таму — Аляксандрам Мілінкевічам. І пра еўрапейскі выбар беларусаў спрачаліся, і пра нейтралітэт, і пра пагрозу еўрапейскіх санкцый для такога геапалітычнага выбару казалі. І вось чуем гэта ўсё наноў. І большасцю гэта ўспрымаецца як нейкае геніяльнае вынаходніцтва.

У чым 20 гадоў таму была ідэя “фінляндызацыі Беларусі” і як гэтая ідэя можа выглядаць сёння? Чаму беларусы не могуць вызначыцца са сваім “геапалітычным выбарам” і што пагражае пашырэнню росту еўрапейскіх настрояў грамадства? Як хутка дэмсілы дойдуць да самароспуску і як супрацьстаяць правакацыям і працы на развал дэмруху з боку спецслужб? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.