Папа Рымскі заклікаў да адкрыцця гуманітарных калідораў з "Азаўсталі"
Папа Рымскі
Папа Рымскі Францішак заклікаў да адкрыцця гуманітарных калідораў з "Азаўсталі". Зрабіў ён гэта падчас нядзельнай пропаведзі, піша Vatican News.
"Нават цяпер, нават адсюль, я зноў звяртаюся з просьбай аб стварэнні бяспечных гуманітарных калідораў для людзей, якія апынуліся ў пастцы металургічнага камбіната гэтага горада. Я пакутую і плачу, думаючы аб пакутах украінскага насельніцтва і асабліва самых слабых, старых і дзяцей", — сказаў Францішак.
"Азоўсталь" — апошні аб'ект у Марыупалі, які кантралююць украінскія вайскоўцы. Там хаваюцца шмат грамадзянскіх асоб.