Памёр вядомы акцёр Аляксей Баталаў

15 чэрвеня ў Маскве памёр народны артыст СССР Аляксей Баталаў. Яму было 88 гадоў. РІА “Новости” адзначае, што два месяцы Баталаў знаходзіўся ў бальніцы пасля двайнога пералому нагі. Пазней яго перавялі ў рэабілітацыйны цэнтр.
Адна з самых вядомых роляў Аляксея Баталава ў кіно — Гоша ў фільме Уладзіміра Мяньшова “Масква слязам не верыць” (1979). Агулам ён зняўся ў чатырох дзясятках фільмах.

Фота: ria.ru